3 мая 2021 г. — 230 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (1791), помніка сусветнай прававой гісторыі
У канцы 1780-х гг. польска-літоўская эліта пачала рыхтаваць рэформу дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прасоўваў сярэднюю шляхту, ствараў новую эліту, стаў асноўным аўтарам новага закона. Стваралася Канстытуцыя з 6 кастрычніка 1788 г. — з першага дня работы Вялікага (Чатырохгадовага) сейма (1788–1792) у Варшаве. Адзін з аўтараў тэксту Канстытуцыі — палітычны дзеяч Юльян Урсын Нямцэвіч, радавы маёнтак якога знаходзіўся ў в. Скокі пад Брэстам.
17 студзеня 2017 г. — 285 гадоў з дня нараджэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732–1798), апошняга караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя літоўскага, асветніка, мецэната
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (да каранацыі Станіслаў Антоні) нарадзіўся 17 студзеня 1732 года ў мястэчку Воўчын Брэсцкага павета (зараз в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў з магнацкага роду Панятоўскіх, з’яўляўся трэцім сынам кракаўскага кашталяна Станіслава Панятоўскага і Канстанцыі Панятоўскай, народжанай княжны Чартарыйскай. Атрымаў выдатнае дамашняе выхаванне пад пільным кіраўніцтвам маці.
Станіслаў скончыў калегіум тэатынаў у Варшаве, валодаў пяццю замежнымі мовамі. Удасканальваючы свае веды, шмат падарожнічаў па Еўропе. З маладосці быў звязаны з групоўкай Чартарыйскіх, якая мела значны ўплыў у Рэчы Паспалітай.